Праект партала
Тое-сёе
05.09.2017 / 20:58
Швейцарскія кандытары вынайшлі новы від шакаладу — рубінавы ФОТА5

Кандытары заявілі, што стварылі чацвёрты від шакаладу нароўні з чорным, белым і малочным. Першым за 80 гадоў новым відам шакаладу можа стаць рубінавы, піша The Independent.

Фота independent.co.uk.

Швейцарскі шакаладны гігант Бары Кальбо сцвярджае, што выкарыстаў рубінавыя какава-бабы. Навукоўцы даследавалі іх на працягу некалькіх гадоў. Водар і афарбоўка гэтага шакаладу натуральныя і атрымліваюцца без дадання ягад.

Новы від шакаладу, названы Ruby з-за характэрнага чырвонага адцення, можа стаць першым, якія з'явіўся пасля створанага ў 1930-х гадах белага. Стваральнікі кажуць, што ён прыўнясе «зусім новы досвед смаку, не горкі, не малочны і і не салодкі».

«Рубінавы шакалад асвяжае і мае лёгкую сметанковую тэкстуру. Смак такі лёгкі і фруктовы, вы на самай справе не разумееце, што ясце шакалад», — кажа эксперт па шакаладзе і рэдактар «галіновай бібліі» Kennedy’s Confection Ангус Кенэдзі.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура