Праект партала
Дома
05.09.2017 / 17:42
Прэзентаваная пральная машына, з якой можна размаўляць і кіраваць голасам 

Італьянская кампанія Candy стварыла пральную машыну Bianca, з якой лёгка знойдзе «агульную мову» любы, бо гэтая машына натуральна ўмее чуць і размаўляць.

Цяпер знікне патрэба ў вывучэнні інструкцый і запамінанні розных праграм прання. Дастаткова проста спытаць у машыны «Пры якой тэмпературы лепей праць гэтую кофту?», «Ці можна праць разам чырвоную майку і чорныя джынсы?» — і яна дасць вам дакладны адказ і сама падбярэ найлепшую праграму.

Новая пральная машына, прамысловы ўзор якой кампанія Candy прадставіла на IFA 2017 (прататып быў паказаны ў мінулым годзе), умее слухаць і разумець запыты карыстальніка, а таксама рэагаваць на іх і адказваць. Усё гэта стала магчымым дзякуючы партнёрству з Google, якая адаптавала свой віртуальны памочнік Google Assistant ў абсалютна новую прыладу — пральную машынку, тым самым зрабіўшы яшчэ адзін крок насустрач інтэрнэту рэчаў. 

Чытайце таксама:

«Чалавек будзе абгорнуты»: як «інтэрнэт рэчаў» зменіць наша штодзённае жыццё

«Дыялог» паміж карыстальнікам і пральнай машынай ажыццяўляецца праз смартфон. Для гэтага трэба запусціць дадатак Easy-Fix Candy, даступны як для Android, так і для iOS, і можна пачынаць узаемадзейнічаць з машынай, выкарыстоўваючы голас альбо пісьмовыя запыты.

Пакуль што пральная машынка гаворыць толькі на англійскай і італьянскай мовах, аднак гэта ўжо не прататып, а цалкам рэальны рынкавы ўзор, таму нельга выключаць, што праз некаторы час кампанія дадасць падтрымку яшчэ некалькіх моў. 

Nina.nn.by

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура