Праект газеты
Тое-сёе Зорка Купалаўскага тэатра Ганна Хітрык пераязджае ў Ізраіль25

Інфармацыя пра тое, што гурт Ганны «Sounduk» дае развітальны канцэрт у гэтым сезоне, з'явілася ў афіцыйных суполках.

Уся справа ў тым, што лідарка і ідэйная натхняльніца калектыву пераязджае на сталае месца жыхарства ў Ізраіль. Неабходнымі дакументамі сям'я Хітрык пачала займацца яшчэ ў 2015 годзе.

«Усё гэта складана і досыць нечакана. Кожная мама на маім месцы зрабіла б тое, што мы робім. У мяне пытаюць: «Чым ты будзеш там займацца?». Я не думаю пра гэта! Галоўнае — што там будуць рабіць для майго дзіцяці! Песні — мая душа… Душы пазбавіцца немагчыма! Гэта яшчэ не канец гісторыі! Наперадзе новыя ролі», — пракаментавала іх пераезд Ганна.

Ганна з сынам Сцяпанам.

Відавочна, што робіцца гэта, у першую чаргу, дзеля сына. Прыхільнікам творчасці жанчыны вядома, што яна гадуе сына Сцяпана з аўтызмам. Менавіта ў Ізраілі на спецыяльных курсах ім дапамаглі навучыцца жыць з гэтым дыягназам, а сама Ганна пасля актыўна працавала ў «Цэнтры дапамогі аўтычным дзецям».

2 кастрычніка — у дзень нараджэння гурта «Sounduk» — у Купалаўскім тэатры адбудзецца развітальны канцэрт.

КК

Каментары
алекс / Адказаць 01.09.2017 / 14:24

 Шкада...,,але шчасця и поспеху

10
Хех / Адказаць 01.09.2017 / 14:42

Ну и добра! Дарогу маладым давно пора было уступить!

90
Яўген / Адказаць 01.09.2017 / 15:01

Купалаўскі без Хітрык і Зелі - гэта ўжо іншы тэатр.

23
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура