Праект партала
Гісторыі
12.09.2017 / 09:40
Украінка стварыла ў Мінску сэрвіс з беларускамоўнымі нянямі на гадзіну12

Сэрвіс па падборы нянечак «Як мама» стаў працаваць у Мінску ў пачатку 2017 года. Яго стваральнікі — сям'я Шамко — сутыкнуліся з недахопам спецыялістаў у гэтай сферы і запусцілі ўласны бізнэс.

Канстанцін і Ганна гадуюць дваіх дзяцей — Льва і Алесю. Ён — беларус, а яна — украінка. Пазнаёміліся маладзёны ў Польшчы, а 8 гадоў таму Ганна пераехала ў Беларусь. Сёння яна цудоўна размаўляе па-беларуску.

Сям'я Шамко: Ганна, Канстанцін ды іх дзеці Леў і Алеся.

«Мне вельмі падабаецца беларуская мова, я стараюся заўсёды ўжываць яе ў гутарцы з сябрамі ды з беларускамоўнымі кліентамі, якіх, апошнім часам, становіцца ўсё больш», — адзначае дзяўчына.

Паколькі попыт на беларускамоўных нянечак павялічваецца, веданне мовы пры пошуку спецыялістаў Ганна выстаўляе як адно з галоўных патрабаванняў. Таму сёння 90% каманды «Як мама» у стане працаваць не толькі ў рускамоўных, але і ў беларускамоўных сем’ях.

Акрамя таго, нянечкі працуюць з дзеткамі з абмежаванымі магчымасцямі: сэрвіс мае прафесіянальнага цьютара, што суправаджае малышоў з аўтызмам, і свайго псіхолага.

Льва вязе конь па мянушцы Лёс.

Пакуль што бізнэс не прыносіць маладым прадпрымальнікам значных прыбыткаў, таму паралельна яны працуюць на асноўных месцах: Ганна займаецца перакладамі, а Канстанцін — праграмаваннем. Але яны вераць, што гэта толькі пачатак: у практыцы ўжо здараліся моманты, калі нянечак на ўсіх ахвотных не хапала, таму штат спецыялістаў бліжэйшым часам будзе пашырацца.

Кацярына Карпіцкая, фоты з архіваў сям'і Шамко

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура