Праект партала
Накіпела
29.08.2017 / 13:00
Дар'я Каткоўская: «У Мінску чалавек з дзіцём — недакліент»21

Час ад часу жанчыны, якія лятаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск, скардзяцца на абыякавасць супрацоўнікаў. Бо, па іх словах, супрацоўнікі аэрапорта не толькі не дапамагаюць з цяжкімі валізкамі ці дзіцячымі вазкамі, але і адказваюць, што іх не хвалююць чужыя праблемы на просьбы дапамагчы.

Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Гэтым разам не вытрывала вядомая юрыстка Дар’я Каткоўская.

«Ужо год я ўвесь час лётаю рэйсам Бялград — Мінск з маленькім дзіцем і каляскай, без дарослага партнёра, адна.

У мяне ручная паклажа, двое дзяцей і каляска. Каб выйсці з гейта да аўтобуса, які адвозіць на пасадку, мне трэба пераадолець чатыры пралёты доўгай лесвіцы без пандуса або ліфта. З ручной паклажай на сябе і старэйшага, малодшым дзіцём на руках і каляскай. І заўсёды супрацоўнікі авіякампаніі кажуць — мы вам дапамагаць не будзем, гэта не ўваходзіць у нашы абавязкі, папытаеце аб дапамозе ў пасажыраў мужчын, хай яны вам дапамагаюць. Я прапаноўвала ім самім папрасіць, але атрымліваю адмову. Там жа па лесвіцы пакутуюць з валізкамі людзі сталага ўзросту», — напісала Каткоўская ў сваім фэйсбуку.

Дар’я трохі памыляецца — маюцца на ўвазе тут не прадстаўнікі авіякампаніі, а супрацоўнікі аэрапорта.

«Я лічу, што калі ў аэрапорта няма тэхнічных магчымасцяў зрабіць ліфт або пандус для выхаду да аўтобуса, то мне абавязаны прадаставіць дапамогу па пераносе каляскі ў аўтобус па прыступках.

Акрамя таго, сёння супрацоўніца на чэкіне на мае просьбы дапамагчы з каляскай пад дажджом і дзіцём у мяне на руках адказвала «гэта не мае праблемы і клікаць я нікога не буду».

Увогуле, адзначае Каткоўская, такое стаўленне да людзей з каляскамі — у Мінску не рэдкасць:

«Склалася адчуванне, што чалавек з каляскай і дзіцем гэта такі недакліент трохі, яго «трэба пацярпець».

Прэс-служба Нацыянальнага аэрапорта ніяк не пракаментавала выпадак, паведаміўшы, што для разбіральніцтва пытання трэба пісаць запыт на імя кіраўніцтва.

Nina.nn.by

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура