Праект газеты
Тонус Навукоўцы высветлілі, што самы папулярны антысептык негатыўна ўплывае на клеткі4

Навукоўцы з Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Дэвісе высветлілі, што злучэнні чацвярцічнага амонію, якія маюць дэзынфікуючыя ўласцівасці, запавольваюць працу мітахондрый, таму вытворчасць энергіі ў клетках скарачаецца. Даследаванне было апублікаванае ў часопісе Environmental Health Perspectives.

Крышталі амонію. Фота Flickr

Злучэнні чацвярцічнага амонію выкарыстоўваюцца ў вытворчасці зубных паст, сродкаў для паласкання рота, кропель для вачэй, шампуняў, ласьёнаў і іншых бытавых хімікатаў. Гэтае рэчыва шырока ўжывалася ў якасці антысептыку пачынаючы з 1940-х гадоў і выцесніла з рынку іншае супрацьгрыбковае і бактэрыцыднае злучэнне — трыклазан.

Па словах аўтараў працы, дзеянне злучэнняў чацвярцічнага амонію выклікае неспакой, таму што ўплыў іншых рэчываў на мітахондрыі, напрыклад, пестыцыду ратэнону, павышае рызыку хваробы Паркінсана. Цалкам магчыма, лічаць яны, што і даследаванае хімічнае рэчыва можа негатыўна ўздзейнічаць на арганізм чалавека.

Таксама было заўважана, што пры тых жа канцэнтрацыях чацвярцічнага амонію ў клетках запавольваліся не толькі функцыі мітахондрый, але і актывацыя гармона эстрагену, адказнага за рэпрадуктыўную функцыю ў жанчын.

Раней навукоўцы высветлілі, што тое ж рэчыва ўплывае на рэпрадуктыўную функцыю мышэй, а таксама знайшлі сувязь паміж чацвярцічным амоніем і праблемамі развіцця нервовай сістэмы грызуноў.

Каментары
ххх / Адказаць 23.08.2017 / 19:48

,,Все яд,лишь в дозе дело,,

2
Уладзімір Слабін / Адказаць 23.08.2017 / 21:13

З пункту погляду тэрміналогіі ёсць заўвагі.
Маюць быць злучэнні чацвёраснага амонію, гэтаксама як першаснага, другаснага, троеснага. Чацвярцічны - русізм.
Ну і канчатак роднага склону мае быць адпаведны (чаго?): амонію, калію, аргону, крыптону і да т.п. Не амонія.

Слабін У.К. Кароткі беларуска-рускі слоўнік хімічнай тэрміналогіі да тэрміналагічнага спецпрактыкума па хіміі. Віцебск: Віцебскі дзяржпедінстытут, 1991. – 16 с.

1
Алекс / Адказаць 24.08.2017 / 00:18

Дадам яшчэ - выціснула, але ніяк не выцесніла, пажадана.

3
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні