Праект газеты
Сям'я «Я такой прыгожай ніколі не была!» — ФОТЫ беларускай дзяўчынкі33

Ідэя зладзіць летнюю фотасесію ў вышыванцы нарадзілася сама сабой — шкада было хаваць такую прыгажосць у шафе. Тым больш, маці дзяўчынкі Насці сама фатограф, грэх было не ўзяць у рукі камеру.

«Мы жывём у Слоніме, Насця займаецца ў мясцовым моладзевым аб’яднанні «Віта-Стайл», якім кіруе Віталь Жылінскі. На пачатку лета мы ўдзельнічалі ў конкурсе моды ў Вільні [дзе Насця атрымала тытул «Міс Грацыя» — НН]. Былі тры выхады: у бальнай сукенцы, нацыянальным строі і студыйным вобразе. Наш нацыянальны строй выйшаў проста шыкоўным, — распавядае маці Ірына Аліфер. —

Хочацца, каб людзі бачылі, як пяшчотна, прыгожа можна выглядаць у вышыванцы. Мы патрыёты, мы за тое, каб Беларусь квітнела, таму вырашылі падзяліцца здымкамі і вось такім чынам падтрымаць нацыянальны стыль».

Сукенка шылася ўручную.

«Вырабіла яе майстар на ўсе рукі, што жыве непадалёк ад нас у вёсцы. Яна прафесійна гэтым не займаецца, але вось проста ўмее: усё ў яе нітачка да нітачкі, гузік да гузіка. Тканіна — натуральны лён, — кажа Ірына. — Шылася сукенка спецыяльна на выступленне, яна зборная — з кашулі і спадніцы».

Дызайн яе падгледзелі ва ўкраінцаў, але папрацавалі з сімволікай, аздобілі беларускім арнаментам.

Ірына кажа, што вельмі хацелася б, каб сукенка не ляжала проста так. Насця праз пару тыдняў пойдзе ў трэці клас, галоўным строем будзе школьная форма.

«Добра, што хоць фотасесію можна зладзіць. Хацелася б, канечне, яшчэ кудысьці апрануць гэтую дзівосную прыгажосць, — прызнаецца Ірына. —

Насці гэты строй падабаецца больш, чым бальная сукенка. Яна кажа: «Мама, я такой прыгожай ніколі не была». У нас шмат розных сукенак, і пышных, і не пышных, але гэтую яна палюбіла больш за ўсё».

НР

Каментары
Констатация / Адказаць 16.08.2017 / 17:13

Суперпрыгажунька!

7
belariy / Адказаць 16.08.2017 / 17:16

файна.

1
галя / Адказаць 16.08.2017 / 17:18

прыгажосць неверагодная

2
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура