Праект газеты
Трэнды Правільней было б казаць «Сара», а не «Зара»9

Але вымаўленне «Зара» прыжылося, і наўрад ці зменіцца.

Адкрыццё першай крамы ў Беларусі. Фота Сяргея Гудзіліна.

Сетку крамаў Zara заснаваў іспанскі магнат Амансіа Артэга. Калі вы трапіце ў Іспанію, зразумееце, што там «Зару» называюць не інакш як «Сара» па той простай прычыне, што ў іх літара Z гучыць прыкладна як наша «С».

Напрыклад, назва горада Zaragoza традыцыйна перадаецца як Сарагоса.

«У іспанскай мове гэтае Z вымаўляецца як міжзубны гук, якога ў нас не існуе. Таму нам лягчэй перадаць яго як [З], хаця фактычна ён мусіў бы перадавацца як [С], — кажа перакладчык Анатоль Прасаловіч. — Аднак тут яшчэ важны кантэкст. «Сара» ў нашых краях асацыюецца з яўрэйскім іменем. Мяркую, гэта таксама магло паўплываць на назву».

Нагадаем, што 10 жніўня ў Dana Mall, што каля Нацыянальнай бібліятэкі, запрацавалі шэсць крамаў канцэрна Inditex Group: Zara, Zara Home, Pull&Bear, Bershka, Stradivarius і Oysh. «Наша Ніва» трапіла на адкрыццё і зірнула на асартымент і цэны.

Nina.nn.by

Каментары
Гы / Адказаць 10.08.2017 / 17:52

Iх лiтара Z чытаецца дакладна як ангельскае th, нiчога аульнага з нашым с

0
Маё Імя / Адказаць 10.08.2017 / 18:40

Прасолавіч разумны. Ён у Аргентыне быў, Ігуасу бачыў.

0
ОК, Гугл / Адказаць 10.08.2017 / 20:23

> кажа перакладчык Анатоль Прасаловіч. — Аднак тут яшчэ важны кантэкст. «Сара» ў нашых краях асацыюецца з яўрэйскім іменем. Мяркую, гэта таксама магло паўплываць на назву».

яшчэ адзін доказ тутэйшага антысемітызму. гэта не толькі яўрэйскае імя - а даўно інтэрнацыянальнае (Сара Конар фарэва!). нешта нікога не бянтэжыць, што Марыя - таксама яўрэйскае. цёмны наш люд...

http://nn.by/?c=ar&i=195523#startcomments


16
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура