Праект газеты
Бардачок «Унікальны і кранальны момант»: ільвіца корміць дзіцяня леапарда ФОТЫ3

Фатографам упершыню ўдалося зняць выпадак, калі прадстаўнік аднаго віду каціных даглядае іншага: ільвіца ў запаведніку ў Танзаніі стала клапаціцца пра дзіцяня леапарда, піша ВВС.

Тут і ніжэй фота: Joop van der Linde/Ndutu Lodge

Пяцігадовую львіцу — Насікітак — і маленькае леапардзяня заўважыў наведвальнік запаведніка Нгорангора ў Танзаніі. Пры гэтым Насікітак ужо гадуе трох ўласных кацянят таго ж узросту, што і плямісты малы, якога яна недзе знайшла. Усім малым — па два-тры тыдні.

«Гэта сапраўды ўнікальная з'ява», — лічыць доктар Люк Хантэр з зоаабарончай арганізацыі Panthera, якая сочыць за жыццём дзікіх котак. — «Я ніколі не бачыў нічога падобнага паміж двума відамі вялікіх котак. Мы ведаем выпадкі, калі львы бяруць пад апеку дзіцянят іншых львоў… Але гэты выпадак беспрэцэдэнтны», — кажа ён.

Як правіла, дарослы леў успрымае дзіцяня іншай коткі як будучага суперніка, таму спяшаецца расправіцца з ім.

Ільвіца, на якую надзеты ашыйнік з датчыкам GPS, знайшла маленькага леапарда за кіламетр ад свайго ўласнага логава. Як заўважаюць эксперты па львах, ролю адыграў той факт, што ў самкі на той момант быў вельмі высокі ўзровень матчыных гармонаў — ёй рухала жаданне паклапаціцца аб маляняці, бо львіцы — выдатныя абаронцы.

Супрацоўнікам запаведніка вядома, што ў ваколіцах жыве самка леапарда — хутчэй за ўсё, з дзіцянятамі. Спецыялісты лічаць, што для маленькага леапарда, які патрапіў да львіцы, самым бяспечным будзе вярнуцца да сваёй маці.

Пакуль незразумела, як доўга львіца будзе клапаціцца пра чужое дзіцяня. Да таго ж, праз год-паўтара маленькі леапард стане больш незалежным і, хутчэй за ўсё, вернецца да паводзін, уласцівых леапардам.

Хантэр распавядае, што ён і яго каманда будзе з вялікай цікавасцю назіраць за развіццём падзей: «Гэта ўнікальны момант, будзе неймаверна цікава паглядзець, чым усё скончыцца. Прырода непрадказальная. Да гэтага тыдня мы б ніколі не сказалі, што такое можа адбыцца. І вось яно — перад намі!»

Nina.nn.by

Каментары
Жвiр / Адказаць 14.07.2017 / 23:57

Bač, kormic`, dahliadaje, haduje. Nie adniesla jaho ū "baby box", i na pamyjnicu nie vykinula...

1
Джон Жарптушкін / Адказаць 15.07.2017 / 11:07

Бывае, нават, што розныя віды каціных злучаюцца і атрымоўваюцца тыгральвы, лігры, леапоны і некалькі іншых гібрыдных відаў.

0
Ca / Адказаць 15.07.2017 / 15:58

Нажалль тольки чалавек яки таксама прадстауник млекакормячых адмауляецца гадаваць сваим малаком сваих дзяцей, бо цыцки адвиснуць ци таму што муж прэтендуе на цыцки больш чым малое.

1
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура