Нападаючы футбольнага клуба «Барселона» і зборнай Аргенціны Ліянэль Месі разам з жонкай Антанэлай Ракуца і сынамі праводзяць мядовы месяц на Карыбскіх астравах. У інстаграме Антанэлы з'явілася некалькі фота сумеснага адпачынку.
Нагадаем, 30 чэрвеня Месі і Ракуца згулялі вяселле пасля дзесяці гадоў адносін. Запрашэнне на ўрачыстую цырымонію атрымалі 260 гасцей, у тым ліку гульцы «Барселоны» Неймар, Луіс Суарэс і Жэрар Піке, а таксама Карлес Пуёль, Серхіа Агуэра і Гансала Ігуаін. Футбаліст і мадэль былі знаёмыя з дзяцінства.
Nina.nn.by