Праект партала
Тое-сёе
29.06.2017 / 14:18
У метро скарачаюць жанчын-кантралёрак. Ці ёсць тут сэксізм?14

Днямі стала вядома, што ў хуткім часе на ўсіх ўваходах станцый мінскага метро жанчын-кантралёраў заменяць «інспектары службы бяспекі»: эксперымент па аптымізацыі кадраў ужо адбыўся на большасці станцый другой лініі метро. Поўны пераход на новую сістэму працы адбудзецца да сярэдзіны 2018 года.

Многія ўспрынялі навіну як чарговую несправядлівую спробу падзяліць прафесіі на «мужчынскія» і «жаночыя». Асабліва абураліся феміністкі. Іх агульны погляд на сітуацыю мы папрасілі агучыць Ірыну Альхоўку, кіраўніцу арганізацыі «Гендарныя перспектывы»:

«У наяўнасці — наглядны прыклад дзялення прафесій на жаночыя і мужчынскія. Традыцыйна склалася, што менавіта жанчыны працуюць на пасадах кантралёраў, а вось за бяспеку часцей адказваюць мужчыны. І за гэта, дарэчы, куды лепш плацяць. Жанчыны не цягнуць новыя ўмовы — і першымі ідуць на скарачэнне. Мне б хацелася верыць, што іх не проста звольняць, а перавядуць на іншую працу, і іх лёс складзецца добра».

Лёсам супрацоўніц, з якімі развітваюцца ў рамках дадзенай аптымізацыі, мы пацікавіліся ў прэс-службе метрапалітэна.

«Звольненым кантралёрам будзе прапанаваная праца ў іншых структурах метрапалітэна, ніхто не збіраецца выкідаць людзей на вуліцу. А што тычыцца інфармацыі, што мы нібыта выганяем толькі жанчын і замяняем іх мужчынамі, менавіта СМІ падалі з сэксісцкім адценнем. У нас і ў службе бяспекі працуюць жанчыны, калі нехта не заўважыў. У структуры няма дзялення на мужчын і жанчын. Галоўнае, каб быў добры работнік, пол — гэта ўжо другаснае», — пракаментаваў «НН» прэс-сакратар Андрэй Кузьмін.

КК

Каментары
Брррр / Адказаць 29.06.2017 / 14:36

У НН ніколі не было рэдактара-жанчыны. Ці ёсьць тут сэксізм?.. Нашаніўцы, хопіць займацца бздурай - гульні ў вайнушку паміж мужчынамі і жанчынамі скончацца кепска для ўсіх.

1
Антон Савейка / Адказаць 29.06.2017 / 15:25

Нікакого сексизма тут нет. Вот если бы в статье было написано о женщинах-контролерШАХ, тогда да - оголтелый сексизм. А здесь вполне взвешенный гендерный подход - женщины-контролерКИ.

2
Ждун / Адказаць 29.06.2017 / 15:58

Гэта ж не НН, а людзі, якія зрабілі такія вынікі ад гэтай падзеі)) сам чытаў каментары - проста жах

0
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура