Праект газеты
Дом Зліваеце гарачы тлушч у каналізацыю? Вось чым гэта можа скончыцца ФОТА33

Пад вуліцамі Лондана, у каналізацыйных трубах і тунэлях узнікаюць велічэзныя груды тлушчу. Гарадскім уладам даводзіцца з імі змагацца ўрукапашную.

«Тлушчберг» — Fatberg — цалкам афіцыйны тэрмін, як мінімум па-англійску.

Вазьміце слова «айсберг» — літаральна «ледзяная гара». Замяніце «лёд» на «тлушч» і атрымайце «тлушчберг».

Гаворка пра гіганцкія глыбы застылага харчовага тлушчу, часам вагой у некалькі тон, якія спрэс закаркоўваюць каналізацыйныя трубы і тунэлі, з усімі наступствамі для мясцовых жыхароў.

Спусціць ваду ў туалетах аказваецца немагчыма. Аб паходзе ў душ можна і не думаць. Не кажучы ўжо пра тое, што ўсе вадкасці рана ці позна пачынаюць працякаць на паверхню.

Сярэдні век барацьбітоў з тлушчбергамі — каля 50 гадоў.

І як гэтыя тлушчбергі ўзнікаюць? Адкуль яны бяруцца?

Прычына - звычкі мясцовых жыхароў. А менавіта, дзве звычкі.

Па-першае, звычка смажыць ежу на алеі або тлушчы, а затым зліваць гэтую ўжо непатрэбную, але яшчэ гарачую, і адпаведна вадкую тлушчавую масу ў ракавіну на кухні. Масу, якая недзе потым, у глыбіні каналізацыі шчасліва застывае, камянее і закаркоўвае ўсе трубы.

Калі гэтая закамянеласць з'явілася ў вашым прыватным доме і асабістых трубах, то гэта вашыя асабістыя праблемы.

Але гэтая маса трапляе ў муніцыпальныя тунэлі каналізацыі, пабудаваныя яшчэ ў XIX стагоддзі. І тады гэта ўжо праблема для ўсіх, але ў асноўным для ўладаў, якія павінны з гэтым разбірацца.

Па-другое, узнікненню тлушчбергаў спрыяе звычка выкідаць ва ўнітаз такія дзіўныя прадметы як вільготныя сурвэткі, тампоны і панчохі.

Усё гэта захрасае ў тлушчы ў каналізацыі, а калі туды даплывае чарговая порцыя свежага тлушчу, узнікае эфект каралавага рыфа, які пачынае расці ўсё вышэй і вышэй, ўсё шырэй і шырэй.

Трапіць у каналізацыю не так проста, а вымаць адтуль тоны тлушчу — яшчэ складаней.

Асенізатары кампаніі Thames Water, якая адказвае за ўсе каналізацыйныя трубы пад вуліцамі горада, дзейнічаючы выключна рыдлёўкамі і кіркамі, вымушаныя прыбіраць гэтыя нарасты з тлушчу.

Адзін з самых буйных тлушчбергаў быў знойдзены ў 2015 годзе ў Чэлсі, адным з самых багатых раёнаў Лондана. Важыла гэта жахлівае ўтварэнне больш як 10 тон.

Даўжыня яго дасягала 40 метраў, і каналізацыйная труба проста не вытрымала вагі і прарвалася.

Уявіце водар, які панаваў у гэтым вельмі забяспечаным раёне.

У 2013 годзе ў раёне Кінгстан быў знойдзены тлушчберг вагой у 15 тон.

Да таго як гэты чалавек пачаў працу, маса тлушчу займала ўсю вольную прастору.

На расчыстку гэтых тлушчавых коркаў сыходзіць шмат часу, часам нават некалькі тыдняў.

Рабочыя, рыдлёўкамі і кіркамі, у цеснаце, аточаныя не самымі прыемнымі водарамі, раскопваюць тлушч, перамяшаны з сурвэткамі і калготкамі, і выносяць яго праз каналізацыйныя люкі.

Калі тлушчберг пашкодзіў саму трубу, яе даводзіцца змяняць. На гэта сыходзіць час і грошы, бо даводзіцца раскопваць увесь тратуар ці вуліцу.

Паколькі каналізацыйныя работнікі людзі вопытныя, то яны не патрулююць усю бясконцую гарадскую каналізацыю, а проста манітораць месцы, дзе найчасцей узнікаюць тлушчавыя айсбергі, напрыклад, каля рэстаранаў фаст-фуду.

Але бываюць і сюрпрызы, як у Чэлсі або Кінгстане.

І ўлады, і Thames Water ужо прывыклі да гэтага ворага гарадскога жыцця. Але над імі навіс свайго роду дамоклаў меч.

Сярэдні век людзей, што раскопваюць паклады тлушчу ў падземных трубах, — каля 50 гадоў. І адносна хутка яны пачнуць сыходзіць на пенсію. А пераканаць моладзь, што няма ў свеце лепшай кар'еры, чым хадзіць па каналізацыйных трубах у цемры і брудзе і разграбаць застылы тлушч, даволі складана.

Так што на дадзены момант незразумела, хто пераможа ў гэтай барацьбе — Лондан ці тлушчбергі.

Бі-Бі-Сі

Каментары
Axel Justas / Адказаць 18.06.2017 / 15:18

Во, дык мігрантам праца як раз будзе!

2
3001 / Адказаць 18.06.2017 / 15:18

а дзе мігранты, якія прыехалі выратаваць вас, ад старэньня нацыі?

2
Driver / Адказаць 18.06.2017 / 15:37

Няўжо не хапае гастарбайтараў з Балтыі??? Не сумуйце, праз пору год украінцы дапамогуць.

72
каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура