Праект партала
Густ
15.05.2017 / 14:22
BFW: падборка лукаў ад зорак і «простых смяротных»17

Вясновы тыдзень моды — 2017 запомніцца не толькі сваімі калекцыямі, але і скандалам — двух маладзёнаў не пусцілі ў «Белэкспа», бо іх форма адзення «не адпавядае ўяўленням пра тое, як павінен выглядаць чалавек».

Вось так яны былі апранутыя:

Ангеліна Смірнова і Глеб Кавальскі.

Далей прапануем вам паглядзець на вобразы тых гасцей, якіх ахоўнікі пусцілі на паказы, і пастарацца зразумець логіку моднай «паліцыі»: дзе ж у нашым свеце заканчваецца стыль і пачынаецца нефармат?

Марына Духан, актрыса-дызайнер-будаўнік:

— Дзве аб’яднаныя сукенкі пашыла Наталля Корж, іх можна насіць і паасобку. А капялюшыкі я сама ствараю: канкрэтна гэты выраб з трусінага пуху. Брошка родам з армянскай майстэрні: я арганізатар праекта «Фарбы душы» — дэкаратыўна-прыкладной выставы майстроў і мастакоў з Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі, еўрапейскіх і іншых краін. А сумка — віцебскага дызайнера Святланы Рудзянковай. Абутак нямецкі.

Валерый Лебедзеў, фатограф:

— Я нарадзіўся ў Смалявічах. У нас, на жаль, цікава апранутых людзей няшмат сустракаецца. Галоўным прынцыпам, якім я кіраваўся, калі збіраўся на паказы, было, каб шалік па колеры пасаваў шкарпэткам. У астатнім — я амаль гэтак жа хаджу на пары ў БНТУ. Шкарпэткі і кашуля на мне ад брэнда Zara, астатняе — H&M і сэканд. На тое, каб сабрацца, у мяне звычайна сыходзіць 1,5 гадзіны.

Барбара Яка і Антонін Вадзім, будучыя стыліст і хірург:

— Мы — брат і сястра, пераехалі ў Мінск чатыры гады таму і можам адзначыць, што адзенне ў беларускіх крамах занадта дарагое. Таму па вінтажныя рэчы прыходзіцца звяртацца ў сэканды і анлайн-крамы.

Вольга Чымбур, спецыяліст па падборы персаналу:

— Накідку я сшыла сама, шнуркі ў красоўкі таксама свае прасунула. Астатняе — мас-маркет і Aliexpress. Калі застаецца вольны час, я саджуся і нешта шыю ці перарабляю старыя шмоткі, не толькі сабе, але і сяброўкам.

Галіна Мяшкова, выкладчыца:

— Мая сукенка — гэта падарунак ад канструктара-мадэльера Ліліі Брэчка. Я не імкнуся выглядаць неяк незвычайна, так атрымліваецца. Вельмі здзівілася, што госць моднага тыдня італьянец Джавані Атанела адзначыў тое, як я спалучаю колеры.

Аляксандра Якутовіч, стваральніца брэнда «Holywool», і Марына Ліс, графічны дызайнер:

Аляксандра (справа): — Я сёння ў «конверсах», Zara, а сумкі сама шыю. Капялюш ад Марыны Скрабоўскай, беларускага дызайнера.

Марына (злева): — На мне таксама Zara, Mango і Timberland. А сама я займаюся лэтэрынгам: афармляла ўсю прома-прадукцыю Naviband.

— Увогуле, мы апошнім часам не часта наведваем BFW: тут неяк сумна.

Ягор Зінкевіч, модны блогер:

— Да тыдня моды я рыхтаваўся вельмі доўга: на падбор гэтага вобраза ў мяне сышоў дзень, напрыклад. Я імкнуся ствараць свой стыль, уносіць у жыццё крыху авангарду і дэманстраваць наваколлю, што мода — гэта не сумна. Можна апрануць любое адзенне і выглядаць прэзентабельна. На мне звычайная беларуская кашуля, барсетку сшыў беларускі мадэльер, красоўкі — класіка, Nike, а капялюш ад H&M.

Святлана Бароўская, артыстка:

— Да адзення я стаўлюся вельмі проста, не імкнуся кагосьці перасягнуць. Галоўнае, каб вопратка пасавала мерапрыемству. З нейкага моманту я перастала заходзіць у дарагія буцікі, бо сёння, мне здаецца, непрыстойна набываць рэчы за вялікія грошы. Тое, што на мне, прадавалася ў даступных італьянскіх магазінах. Упрыгожванні набыла ў Літве ў лаўцы, з кожнымі завушніцамі ці пярсцёнкамі абавязкова звязана нейкая гісторыя.

Дызайнер Марына, дыджэй Ігар і Марыя-Магдаліна Меранковы:

Марына: — Кожныя паўгода наведваем BFW, бо калісьці я і сама ўдзельнічала ў конкурсе маладых дызайнераў, нават перамагла. Штосьці для сям’і сама шыю, штосьці набываем у звычайных крамах. Мой муж хоць да моды дачынення не мае, ад прыроды стыльны, як бачыце.

Дзяніс Дудзінскі, тэлевядоўца, і Кацярына Раецкая, вакалістка «DaVinci»:

Дзяніс: — Як мы звычайна апранаемся? Ідзём-ідзём — бачым нешта клёвае па дарозе — набываем. Гэта можа здарыцца і ў ЦУМе, і ў замежнай краме. Нейкія рэчы дораць дызайнеры…

Каця: — На мне цяпер усё з Перу.

Кацярына Карпіцкая, фота Настассі Роўды

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура