Праект партала
Гісторыі
04.05.2017 / 08:23
Інстаграмы папулярных беларусак, на якія варта падпісацца ўсім, хто гадуе дзіця18

Кніжкі, адзенне, адпачынак, псіхалогія і не толькі…

Гэтыя жанчыны працуюць і рэалізоўваюцца ў самых разнастайных сферах — музыка, спорт, дызайн, харчаванне… І нараджэнне дзяцей не толькі не спыніла іх актыўнасць — наадварот, прыўнесла ў жыццё дадатковы штуршок.

У сваіх інстаграмах, якія сёння шмат каму замяняюць тэматычныя сайты, блогі і форумы, маладыя мамы дзеляцца карыснымі парадамі і вясёлымі выпадкамі, якія яшчэ раз даказваюць, што галоўная эмоцыя ад мацярынства — гэта радасць.

Дызайнер і мадель Бажэна Багінская

Бажэна Багінская працуе мадэллю і стварае прыгожыя жаночыя сумкі, кашалькі і заплечнікі, а таксама ўпрыгожванні для валасоў. Яе ўласны брэнд названы ў гонар дачкі — Эмы, якая ўжо зараз спрабуе сябе ў якасці зоркі фотасесій, як і мама. Іх сям’я жыве у Віцебску, таму гэты профіль будзе вельмі карысны усім мясцовым жыхарам: Бажэна нярэдка расказвае, дзе ў горадзе можна набыць добрыя рэчы для малышоў ці правесці вольны час.

Спявачка Вера Карэтнікава

Вера на прыкладзе свайго сына Дабрыні дэманструе, як адпачываць разам з дзецьмі за мяжой і заўсёды ставіцца да іх як да сапраўдных сяброў і партнёраў. Асобная тэма прысвечана спартыўным трэніроўкам, каб падтрымліваць сябе ў форме: пасля родаў Вера вельмі хутка скінула 20 кг і зараз дзеліцца ўласным досведам з усімі ахвотнымі.

Спявачка Ларыса Грыбалёва

Яшчэ адна зорка беларускай эстрады Ларыса Грыбалёва не толькі паспявае сачыць за трыма роднымі дзецьмі, але і сама арганізоўвае праект «СуперМама» для шматдзетных сямей. Ларыса лічыць, што менавіта дзякуючы дзецям, жанчыны адчуваюць сябе маладзейшымі. Так, трэцюю дзяўчынку яна нарадзіла ў 42 гады і адчувае сябе цудоўна.

Мастачка Аліса Рубік

Інстаграм Алісы Рубік для тых бацькоў, што з маленства гадуюць будучых рокераў. Яе дачка Кіра — гэта і музыкант, і супергераіня, і проста модніца. Карацей, тым, хто цікавіцца тэндэнцыямі ў свеце дзіцячай моды, раім падпісацца. Акрамя гэтага, Аліса яшчэ вядзе ютуб-канал пра падарожжы.

Фэшн-блогер Таццяна Шчарбакова

Няслабую канкурэнцыю у справе галоўных моднікаў папярэдняму дуэту складзе Паша — сын фэшн-блогера Таццяны Шчарбаковай. Калі маці так уважліва сочыць за дызайнерамі і сусветнымі трэндамі, было б дзіўна, калі б яе дзіця выглядала неахайна. Усім, хто цікавіцца модай, а таксама багатым на падзеі жыццём — рэкамендуецца.

Велагоншчыца Наталля Цылінская

Профіль Наталлі Цылінскай — шматразовай чэмпіёнкі свету па веласпорце — гэта сапраўдная скарбніца, перапоўненая любоўю да сваіх дзяцей. А ў яе іх, дарэчы, чацвёра. Яны усёй сям’ёй заўзеюць за хакейны клуб «Дынама», гатуюць смачныя стравы і выгульваюць трох катоў і сабаку. Як ім жывецца разам — паглядзіце самі.

Паліна Маслянкова

Вельмі карысны профіль для тых, хто не ведае, якія кніжкі лепей чытаць дзецям перад сном. Паліна Маслянкова пастаянна дзеліцца беларускамоўнымі аўтарамі і раіць толькі правераныя варыянты.

Аўтар цацак Така Ціханава

Така Ціханава — стваральніца і аўтар цацак брэнда «Taka Zaka Toys». Таксама яна шые наборы для нованароджаных, малюе прынты для адзення і паралельна выхоўвае двух хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Разлітае цеста для бліноў, вечныя праводзіны ў школу і на трэніроўкі — гэта толькі адзін бок прыгод маладой мамы, за якімі вельмі цікава назіраць.

А падпісацца на інстаграм Нашай Нівы можна тут.

Мая Лінь

каментаваць

Націсканьне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні

СПЕЦПРАЕКТ2 матэрыяла Шура-бура