Дуэт VAL стаў сям'ёй

Для кагосьці 1 красавіка — дзень гумару, а для дуэта VAL, які павінен быў ехаць на «Еўрабачанне-2020» ад Беларусі, — пачатак сямейнага жыцця. Лера Грыбусава і Улад Фрайман выклалі ў Instagram фота з ЗАГСа. Яны вырашылі ўзаконіць адносіны, якія доўжыліся 5,5 гадоў, піша kp.by.

01.04.2021 / 16:21

Фота з сацсетак

— Віншуем! Зычым любіць адно аднаго 100 гадоў! Гэта ж не жарт з вяселлем?

— Не, якія жарты — засмяяліся рабяты. — У нас усе важныя падзеі адбываюцца ў пачатку месяца, першага красавіка. Традыцыя ўжо! Пачалі сустракацца 1 снежня, 1 мая выпусцілі песню, 1 кастрычніка была прапанова.