Віталь Гуркоў: Мы са Станютай у тупіковых адносінах
24.07.2020 / 02:05
Шматразовы чэмпіён свету па кікбоксінгу і тайскім боксе Віталь Гуркоў на канале «Жыццё-маліна» распавёў пра адносіны з гімнасткай Меліцінай Станютай.
— У якіх вы адносінах з Меліцінай Станютай?
— Ну, у такіх… у адносінах.
— Яшчэ ў адносінах?
— У тупіковых. Я не вельмі хачу гаварыць пра адносіны. Я гэтага чалавека вельмі кахаю, вельмі паважаю. Не падабаецца, калі ў СМІ закранаецца тэма нашых адносін.
— Чаму вы ніколі не выносілі на публіку адносіны?
— Шчасце любіць цішыню, напэўна.
— Ты адчуваў дыскамфорт ад грамадскага інтарэсу?
—- Адчуваў. Непрыемна, калі грамадскасць абвянчала. Тэлефануюць, задаюць пытанні. Не вельмі прыемна, калі корпаюцца.
— Ты распавядаў, што рабіў прапанову. Узгадаеш, калі?
— У 2017 годзе, напэўна. Або ў 2018-м. Пару гадоў таму.
— Адказу няма?
— Былі розныя адказы. Былі і слёзы, і так, і не. І ўсё астатняе.
— А ты рамантычна ўсё рабіў?
— Гэта было вельмі рамантычна.