У Мінску прайшоў гарачы паказ купальнікаў ФОТЫ

Новую калекцыю купальнікаў у Мінску прадставіў італьянскі дызайнер Сальваторэ Паток'ё (Salvatore Pattocchio). Рэдкі паказ, дзе тэлефоны з уключанай камерай напагатове трымалі нават мужчыны.

20.10.2019 / 12:14

Гэта не тыя купальнікі, у якіх пераплываюць Басфор ці займаюцца аквааэробікай — хутчэй проста загараюць ля басейна і ходзяць па вечарынках. Яркія бліскучыя тканіны, супервысокая лінія бікіні, глыбокія выразы і шмат аголенага цела — так выглядае пляжная мода наступнага сезону.

Тым, хто хоча патрапіць у самыя трэнды, варта прыгледзецца да купальнікаў у колеры «белы перламутр» і «золата», а таксама да леапардавых прынтоў.

НЛ, фота Волі Афіцэравай