Беларускія дызайнеры да Дня маці знялі кранальнае ВІДЭА

Беларускі брэнд адзення Normal выпусціў пяшчотнае відэа да Дня маці. У праекце зняліся маладыя мамы і цяжарныя жанчыны.

14.10.2019 / 19:53

View this post on Instagram

A post shared by Normal (@normal.official) on

«Ідэя заключалася ў тым, каб паказаць, наколькі нашы мамы моцныя, нягледзячы на ўсе цяжкасці, наколькі прыгожы статус мацярынства і што жанчына атрымлівае, калі становіцца маці», — расказала праектная менеджарка брэнда Ніка Сардаран.

Натхненнем стала эпоха Адраджэння і адна з вядомых карцін таго перыяду — «Сіксцінская мадонна» Рафаэля.

У кожнай з жанчын, што зняліся ў праекце, свая гісторыя. Пра іх яны раскажуць у наступных роліках, якія рыхтуе брэнд. Хтосьці змог стаць маці толькі пасля трох няўдалых цяжарнасцяў, хтосьці сутыкнуўся з пасляродавай дэпрэсіяй. Іншыя гераіні падзеляцца пра тое, якое шчасце быць шматдзетнай і чакаць малое і назіраць за тым, як змяняецца тваё цела і вобраз думак.

Nina.nn.by