Лібералізацыя: у Саудаўскай Аравіі разнаполым турыстам дазволілі жыць у адным нумары

05.10.2019 / 14:25

У Саудаўскай Аравіі замежным турыстам розных палоў дазволілі спыняцца ў адным нумары ў гасцініцы без пацвярджэння роднасных сувязяў, паведамляе Reuters.

Фота eadaily.com.

Падданыя каралеўства па-ранейшаму павінны даваць доказы сваяцтва пры засяленні ў гатэль.

Змяненні звязаны з пачаткам выдачы Саудаўскай Аравіяй турыстычных віз.

У пачатку жніўня жанчыны Саудаўскай Аравіі атрымалі права выязджаць за мяжу краіны без згоды мужчыны-апекуна.

Nashaniva.com