Статыстыка: гарадскія сем'і разводзяцца часцей за вясковыя

У Беларусі вырасла колькасць разводаў. Калі ў 2017 годзе на 1000 шлюбаў прыпадала 483 разводы, то летась — 546.

30.07.2019 / 14:21

Калі колькасць шлюбаў за год знізілася на 6 тысяч (у 2018-м штамп у пашпарце пасталі 60,7 тысячы пар), то разводаў паболела — з 32 да 33 тысяч.

Гараджане падаюць на развод на 16% часцей за вясковых жыхароў.

Сярэдні ўзрост уступлення ў шлюб сярод беларускіх мужчын — 28,1 года, сярод жанчын — 26. Пяць год таму сярэднестатыстычныя жаніхі і нявесты былі маладзейшыя — 27,1 і 25 гадоў адпаведна.

Нараджальнасць за год істотна знізілася — са 102,5 тысячы дзяцей да 94 тысяч. Натуральныя страты беларускага насельніцтва — 26 тысяч чалавек у год.

НЛ