Амерыканская кінакампанія выпусціць фільм пра супергераіню плюс-сайз
Кампанія Sony Pictures ўзялася за адаптацыю комікса пра дзяўчыну па імі Фэйт, якая ратуе свет ад злачыннасці пад псеўданімам Зефір. На гэты раз галоўнай гераіняй стане не жанчына-супергерой, а чароўная пампушка, піша сайт bigpicture.ru.
05.07.2019 / 11:07
Галоўная гераіня фільма Фэйт Герберт — абаяльная красуня ў целе. Яна адрозніваецца вясёлым норавам, любіць навуковую фантастыку, поп-культуру і валодае тэлекінезам.
Днём яна працуе журналісткай на папулярным сайце, а ўначы пераўвасабляецца ў надзею усяго горада — супергераіню Зефір.
Персанаж Фэйт — гэта крок да таго, каб зрабіць супергерояў больш інклюзіўным. Мужчыны далёка не заўсёды ўяўляюць сабой горы мускулаў, а жанчыны не так часта маюць асіную талію і знешнасць мадэляў.
Фэйт зусім не такая. Упершыню фанаты коміксаў ўбачылі яе ў 1992 годзе ў якасці члена каманды «Harbinger» ад выдавецтва «Valiant». Дзяўчына з формамі хутка заваявала сэрцы прыхільнікаў і ў 2010 годзе стала галоўнай гераіняй ўласнай серыі коміксаў.