Madame X. Мадонна выпусціла новы альбом
Легендарная амерыканская спявачка сёння выпусціла свой 14-ы студыйны альбом Madame X.
14.06.2019 / 14:24
У яго ўвайшлі 15 песень, на стварэнне якіх Мадонну натхніла жыццё ў Лісабоне.
«Я вырашыла назваць сваю плытку «Мадам Экс». Мадам Экс — сакрэтны агент, які падарожнічае па свеце, мяняе асобы, змагаецца за свабоду і прыносіць святло ў цемру. Мадам Экс — танцорка, прафесар, кіраўнік дзяржавы, хатняя гаспадыня, наезніца, зняволеная, студэнтка, маці, дзіця, настаўніца, манашка, спявачка, святая, шлюха і шпіёнка», — абвяшчае анонс альбома.