У сеціве набірае папулярнасць флэшмоб «Любое цела пляжнае» ФОТЫ
Партал Wonderzine на сваёй старонцы ў інстаграме задаўся пытаннем, чаму пляжным целам прынята лічыць толькі тое, з якім не сорамна з’явіцца на публіцы ў купальніку.
05.06.2019 / 16:58
«Глянец дагэтуль пераконвае, што да лета абавязкова трэба рыхтавацца, каб «прыстойна выглядаць у купальніку». Але мы з вамі ведаем: пляжнае цела — любое цела!» — піша Wonderzine.
Партал прапанаваў сваім чытачкам паўдзельнічаць у флэшмобе, каб паказаць усяму свету, што ўпэўненыя, задаволеныя сабой жанчыны нашмат прыгажэйшыя за худых, аднолькавых, адфоташопленых мадэляў.