У Нямеччыне стагадовая жанчына стала дэпутаткай мясцовай рады

27.05.2019 / 18:30

У нямецкім горадзе Кірхаймбаландэне дэпутаткай мясцовай рады абралі стагадовую былую настаўніцу Лізель Хайзе, піша RP Online.

Яна ўзначаліць фракцыю ў мясцовай радзе.

Галоўнай мэтай Хайзе, якая з'яўляецца актыўнай плыўчыхай, стала адкрыццё гарадскога басейна, які не працаваў у Кірхаймбаландэне на працягу васьмі гадоў.

Хайзе — пратэстантка і на працягу дзесяцігоддзяў была актыўнай удзельніцай мясцовай царкоўнай парафіі. Яна да гэтага часу мае добрае здароўе і рэгулярна наведвае царкоўную службу.