Кароль Тайланда ажаніўся з начальніцай сваёй аховы. Прычым яна — генерал ФОТА

02.05.2019 / 10:47

Кароль Тайланда Рама Х ажаніўся з начальніцай сваёй аховы Сутхідай Вачыралангкорн, абвясціла прэс-служба каралеўскага двара. Новая жонка караля — чацвёртая па ліку — будзе насіць тытул каралевы і карыстацца ўсімі адпаведнымі прывілеямі.

Сутхіда Вачыралангкорн пачала працаваць у каралеўскай ахове ў 2013 годзе. Апошнім часам яна ў рангу генерала ўзначальвала падраздзяленне, якое адказвае за бяспеку караля.

IC Photo

Па дадзеных тайландскіх СМІ, каралеве Сутхідзе 40 гадоў. Да работы ў палацы яна была сцюардэсай Thai Airways. Мяркуецца, што з будучым каралём Сутхіда пазнаёмілася падчас аднаго з рэйсаў.

Nashaniva.com