Названая аптымальная частата мыцця галавы

17.04.2019 / 09:42

Tut.by

Супрацоўнікі некалькіх амерыканскіх салонаў прыгажосці назвалі аптымальную частату мыцця галавы. Іх парады прыводзіць The Sun.

На думку заснавальніка аднайменнага нью-ёркскага салона Джуліяна Фарэла, мыць галаву з шампунем і кандыцыянерам варта не часцей за 2—3 разы на тыдзень, а штодзённае мыццё наносіць сур'ёзную шкоду валасам. «Пры штодзённым мыцці шампунь пазбаўляе скуру галавы натуральнага тлушчу, што прыводзіць да сухасці і ломкасці валасоў», — патлумачыў спецыяліст.

Калі валасы слабыя, то іх варта мыць яшчэ радзей. Зорны стыліст Поль Кучынэла мяркуе, што пашкоджаныя ад частых укладак валасы варта мыць максімум два разы на тыдзень.