Брытанская прынцэса Беатрыс закахалася па самыя вушы і выходзіць замуж за мільянера

07.04.2019 / 11:16

Rex Feutures

Унучка каралевы Вялікабрытаніі Лізаветы II прынцэса Беатрыс сабралася замуж за 24-гадовага мільянера Эдуарда Мацэлі Моцы, паведамляе The Sun са спасылкай на крыніцу.

Па словах крыніцы, пара «па вушы закахана», і, імаверна, яны хутка пажэняцца.

«Яны вельмі шчаслівыя і ўжо плануюць вяселле», - дадала крыніца.

Па словах крыніцы, пара ўжо жыве разам, і яны адкрыта кажуць пра шлюб.