Гатуем таматны суп — адзін з самых папулярных у Польшчы

30.03.2019 / 12:25

Мінулы раз, калі я адпачывала на польскім узбярэжжы Балтыйскага мора, я была трохі здзіўлена, што ў кожнай кавярні заўсёды можна было замовіць памідорны суп. Толькі потым я даведалася, што zupa pomidorowa лічыцца адным з самых папулярных супоў у Польшчы.

І тое не дзіўна, бо гатуецца ён вельмі лёгка, і яго можна проста разнастайніць — напрыклад, выбраць не булён з гародніны, а курыны ці дадаць да супу прыгатаваны рыс замест локшыны. Але што застаецца нязменным, дык гэта насычаны кіславаты смак памідораў і вяршковасць смятаны.

Нам спатрэбіцца:

Спачатку варым булён. У 1,5 літра вады кладзём парэзаныя кавалкамі цыбулю, моркву і сельдэрэй. Дадаём спецыі. Варым гародніну хвілін 20—30 да мяккасці.

Дадаём да булёна таматы. Можна пакінуць агародніну кавалкамі, але мне больш падабаецца аднароднасць супу, таму я пюрырую яго блэндарам. Даём супу закіпець.

Наступным інгрэдыентам дадаём смятану — для гэтага размешваем смятану з некалькімі лыжкамі супу і патроху выліваем у рондаль.

Напрыканцы дадаём локшыну і варым да мяккасці (хвілін 5—7). Солім і перчым суп. Перад падачай пасыпаем суп свежай пятрушкай.

Смачна есці!

Вольга Чарнова, фота аўтаркі