Упершыню ў Беларусі міліцыя ўзнагародзіла жанчыну халоднай зброяй ФОТА

16.03.2019 / 19:32

Міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч ўручыў ведамасныя ўзнагароды, нагрудныя знакі і пагоны вышэйшага афіцэрскага складу, перадае БТ. Сярод узнагароджаных была і Вольга Шаркова — начальнік упраўлення абароны дзяржаўных сакрэтаў і дакументацыйнага забеспячэння МУС.

Корцікі трапілі ў сучасныя сілавыя ведамствы — міліцыю і ўзброеныя сілы краіны. Сёння іх носяць пры параднай форме адзення як сімвал асаблівага афіцэрскага гонару.