Шчоткіна і Ананіч ушанавалі жанчын-ветэранаў ФОТА
16.03.2019 / 15:56
Лілія Ананіч і Марыяна Шчоткіна падчас сустрэчы.
Жанчын-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны ўшанавалі сёння ў Мінску і на ўрачыстай цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2018», піша БелТА. Сярод больш як 200 канкурсантак з усёй Беларусі пераможцамі сталі 40 з іх.
Намеснік старшыні Савета Рэспублікі, старшыня Беларускага саюза жанчын Марыяна Шчоткіна анансавала акцыю «Жаночы твар Перамогі». «Запланаваныя круглы стол, фотавыстава», — распавяла Марыяна Шчоткіна.
Саюз жанчын будзе аказваць садзейнічанне, каб дзеці па ўсёй краіне маглі бясплатна наведваць мемарыялы і музеі. Экскурсіі стартуюць у канцы сакавіка.
Марыяна Шчоткіна лічыць, што трэба па-новаму зірнуць на ролю жанчын у гісторыі Беларусі. У Саюзе жанчын вывучаюць, колькі вуліц у краіне названа імёнамі вядомых суайчынніц, падымаюць архіўныя дакументы, адзначыла Мар'яна Шчоткіна.
Усе праекты саюза, дадала яна, накіраваныя на тое, каб паказаць ролю жанчыны ў грамадстве і ўмацаваць яе. Гаворка ідзе аб усіх сферах, у тым ліку кіраўнічай, прадпрымальніцкай.
У сённяшнім мерапрыемстве прыняла ўдзел экс-міністр інфармацыі Лілія Ананіч.