У Бельгіі арганізатары перапынілі жаночую велагонку, калі адна з спартсменак здагнала мужчын

Арганізатары велагонкі ў Бельгіі спынілі спартсменку Ніколь Хансэльман, калі яна здагнала мужчын. Пра гэта піша выданне Cyclingnews.

06.03.2019 / 10:52

Спаборніцтвы мужчын і жанчын у гэты дзень стартавалі з аднаго і таго ж месца. Мужчынская гонка пачалася на 10 хвілін раней.

Былая чэмпіёнка Швейцарыі Хансэльман стартавала цалкам удала і нават лідзіравала дзве хвіліны. Але калі яна нагнала мужчынскую частку велагонкі, арганізатары папрасілі яе крыху пачакаць.

«Мы падабраліся заблізка да мужчын, і трэба было захаваць нейтральны прамежак часу паміж гонкамі. Гэта было трохі прыкра, бо ў мяне быў добры настрой. Да таго ж, калі астатнія бачаць, што ты спыніўся, у іх з'яўляецца дадатковы стымул цябе перагнаць», — сказала яна выданню.

Па словах Хансэльман, жаночую гонку перапынілі на пяць-сем хвілін. Калі яе аднавілі, ёй далі фору дзясятак метраў, але ёй не ўдалося ўтрымаць лідарства.

Спартсменка напісала у сваім інстаграме, што адарвалася ад асноўнай групы праз сем хвілін пасля пачатку гонкі і амаль 30 кіламетраў лідзіравала, да таго як адбыўся гэты «няёмкі момант» і яна нагнала мужчын.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Today was the first spring classic in Belgium. I attacked after 7km, and was alone in the break for around 30km...but then a awkward moment happend and I almost saw the back of the men's peloton... May the other women and me were to fast or the men to slow After the neutralization, I was caught up again and finished the race on the 74th place. ‍♀️ #bigla #chapter2 #endura #ohn #ohn19 #ohnwomen #roadrace #springclassic #sheridesroad #sufferfest #womenpower : @velofocus

Публикация от Nicole Hanselmann (@nicole_hanselmann)

«Можа, я і іншыя жанчыны былі захуткімі, ці мужчыны — замаруднымі», — дадала яна.

Nina.nn.by, фота cyclingnews.com