16-гадовая плыўчыха пабіла рэкорд Герасімені, што трымаўся восем гадоў

04.03.2019 / 15:08

На адкрытым чэмпіянаце Латвіі па плаванні былі ўсталяваныя два нацыянальныя рэкорды Беларусі, паведамляе федэрацыя гэтага віду спорту.

Фота Настассі з сацсетак

16-гадовая Настасся Шкурдай абнавіла рэкорд краіны на дыстанцыі 100 м на спіне, паказаўшы час 1 хвіліна 0,62 секунды. Папярэдні належаў трохразовай медалістцы Алімпіядаў Аляксандры Герасімені (1.00,68) і быў усталяваны ў 2011 годзе.

Вынік Настассі таксама з'яўляецца юнацкім рэкордам Беларусі на 100 м на спіне.