Вікторыя Азаранка ўпершыню з 2016 года выйграла турнір

Сёння ноччу яна перамагла ў парным разрадзе на тэнісным турніры ў Акапулька.

03.03.2019 / 09:41

twitter.com/AbiertoTelcel

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка разам з кітаянкай Чжэн Сайсай выйграла тытул у парным разрадзе на турніры ў мексіканскім Акапулька (прызавы фонд - 250 тысяч даляраў).

У фінале яны выйгралі ў Дэзірэ Краўчык (ЗША) / Джуліян Олмас (Мексіка) - 6:1, 6:2.

“I want to say ‘Thank You’ to my son Leo. It’s my first title as a mom, so it’s quite special.” - @vika7 on her winning the @AbiertoTelcel doubles with Zheng Saisai. #wta pic.twitter.com/GSn2h2ghn5

— Andrew Jerell Jones (@sluggahjells) 3 марта 2019 г.

«Увесь гэты тыдзень быў у паездках, таму рада, што стаю тут з трафеем. Гэта мой першы тытул з тых часоў, як я стала мамай, так што гэта асаблівы выпадак» — сказала Вікторыя, якая нарадзіла сына Лео ў снежні 2016 года.

Для Вікторы гэта 7-й парны тытул у турнірах WTA. Папярэдні раз яна выйграла тытул у парным разрадзе 31 ліпеня 2011 года

У адзіночным разрадзе ў беларускі — 20 тытулаў і дзве перамогі на турнірах Вялікага шлема (Аўстраліян Оўпен). Апошні раз у індывідуальным разрадзе яна перамагала ў красавіку 2016 года. Гэта быў турнір у Маямі