Хакеры выдалілі ўсе фотаздымкі з інстаграма Арыны Сабаленка

З акаўнта тэнісісткі Арыны Сабаленка ў інстаграме сёння зніклі ўсе фотаздымкі. 

28.02.2019 / 15:32

Посмотреть эту публикацию в Instagram

С чистого листа

Публикация от Aryna Sabalenka (@sabalenka_aryna)

Арына адрэагавала на гэта публікацыяй адзінага фотаздымка, які падпісала: «З чыстага ліста».

Прыхільнікі Арыны Сабаленка ў каментарах да фота пішуць, што, галоўнае тое, што яны з ёй, а новыя фота абавязкова будуць.

Колькі дзён таму фотаздымкі ўжо знікалі з інстаграма тэнісісткі, але хутка былі адноўленыя.