Стварылі першых інклюзіўных Барбі — у вазках і з пратэзамі 

14.02.2019 / 10:56

Кампанія па вытворчасці цацак Mattel выпусціла першую серыю інклюзіўных Барбі — сярод іх ёсць лялькі на інвалідным вазку і з пратэзам замест нагі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Barbie (@barbie)

Кампанія Mattel анансавала новых Барбі ў дадатак да лінейкі Fashionista, дзе лялькі маюць розныя адценні скуры, формы цела і заплеценыя валасы. Гэта неверагодна адрозніваецца ад непраўдападобна худых класічных мадэляў 1959 года і пашырае ўяўленні аб прыгажосці і модзе.

Па словах ідэолагаў праекта, новыя Барбі ўключаны ў калекцыю для таго, каб дапамагчы нармалізаваць інваліднасць, і гэта першыя лялькі з бачнымі фізічнымі парушэннямі. «Як брэнд, мы можам узняць гаворку аб інклюзіўнасці, зрабіўшы яе часткай нашай лініі модных лялек, каб прадэманстраваць шматграннае ўяўленне аб прыгажосці і модзе», — адзначылі прадстаўнікі Mattel.