Яшчэ адна беларуска прайшла праслухоўванні ва ўкраінскім «Голасе краіны» ВІДЭА

12.02.2019 / 17:20

Берасцейка Ліна Падлужная прайшла сляпыя праслухоўванні ва ўкраінскім шоу «Голас країни», выканаўшы песню Манаціка «Вечнасць».

Як прызналася Падлужная, яна глядзіць «Голас країни» з 15 гадоў.

— Я была няўпэўненым падлеткам. Захацела займацца музыкай толькі таму, што глядзела ўкраінскія музычныя шоу.

Сваім трэнерам на шоу берасцейка, якая зараз жыве ў Санкт-Пецярбургу, абрала Манаціка.