Цэнзары Facebook заблакавалі допіс музея з антычнымі скульптурамі

06.02.2019 / 20:50

Жэнеўскаму мастацкаму музею забаранілі рэкламаваць будучую выставу выявамі дзвюх статуй — напаўаголенай Венеры і аголенага гала. Супрацоўнікі музея ўсё ж апублікавалі здымкі скульптур, але з надпісам «цэнзура», паведамляе Phys.org

Прадстаўнікі музея мастацтва і гісторыі ў Жэневе планавалі апублікаваць на Facebook фатаграфіі дзвюх статуй, каб рэкламаваць выставу «Цэзар і Рона», якая адкрываецца 8 лютага, але платформа адмовіла ім праз галізну на выявах.

Замест гэтага музей размясціў выявы ў Twitter, засланіўшы часткі статуй французскім словам «цэнзура», дадаўшы: «Можа быць, пара гэтай платформе змяніць сваю палітыку ў дачыненні да музеяў і ўстаноў культуры?»