Готовим свекольную закваску и рассказываем, что с ней делать

Многие известные шеф-повара мира называют кулинарным трендом последних лет приготовление пищи с помощью ферментации и брожения. И вот что-что, а в этом белорусский кухня может всем служить примером, так как для нас такие блюда как кислая капуста и квас не являются чем странным.

26.01.2019 / 09:05

Але вось на што мы падзабыліся, дык гэта на закваскі да супоў: жур (кісяліца) і бурачны заквас для баршчу. Для нас ужо больш натуральна падкісляць супы воцатам ці лімонам.

Шчыра сказаць, рабіць закваску ў першы раз мне было нават страшна: можа, я зраблю штось такое, што занадта закісліцца і пашкодзіць здароўю? Але калі кіравацца простымі правіламі яе гатавання, усё атрымаецца! А боршч, зроблены на бурачнай заквасцы, аддзячыць вам неймаверным смакам.

Закваску можна захоўваць у такіх вось бутэлечках.

Сёння я распавяду вам, як прыгатаваць бурачную закваску, а таксама пазнаёмлю з цікавым супчыкам, дзе яна выкарыстоўваецца. 

На закваску:

Кіпяцім ваду, дадаём соль, перамешваем і даём састыць. Буракі лупім, наразаем кавалкамі. Часнок чысцім і трохі раздушваем яго нажом.

Двухлітровы слоік абдаём кіпнем, укладаем у яго бурак, часнык і спецыі, заліваем салёнай вадой. Важна, каб кавалкі бурака былі пад вадой (калі яны выдаюцца, лепш ці прыбраць частку, ці даліць вады). На слоік пакласці накрыўку (не закручваць, а проста пакласці, каб быў выхад газам).

Слоік пакідаем у цёплым месцы на 5—7 дзён. Пасля другога дня на паверхні можа сабрацца белы шум — прыбіраем яго чыстай лыжкай, якую абдалі кіпнем.

На 5-ты дзень варта пакаштаваць закваску: калі смак дастаткова кіслы, то яе можна выкарыстоўваць. Прыбіраем з закваскі буракі, прапускаем яе праз друшляк, пераліваем у бутэльку і захоўваем у лядоўні (можна захоўваць некалькі тыдняў). Буракі з закваскі можна выкарыстоўваць для баршчу ці, напрыклад, бурачных катлетак. Спецыі тут ідуць як дадатак для больш насычанага смаку: вы можаце ці зрабіць без іх ці паспрабаваць дадаць іншыя.

Боршч з вішнямі:

Бурак гатуем вашым улюбёным спосабам (мне асабіста падабаецца яго запякаць, ён тады больш салодкі). Бурак чысцім і тром на тарцы.

У рондалі грэем булён з закваскай, дадаем бурак, варым хвілін 10 разам. Солім, перчым. Дадаем вішню і нут, і даем яшчэ хвілінак 7 паварыцца. Перад падачай пасыпаем парэзанай зелянінай. Смачна есці!

Ольга Чернова, фото авторки