Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвойдзе ў топ-10 сусветнага рэйтынгу

23.01.2019 / 16:18

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка ўпершыню ў кар'еры ўвойдзе ў першую дзясятку рэйтынгу WTA пасля завяршэння Australian Open.

Гэта стала магчымым пасля таго як Серэна Уільямс прайграла ў чвэрцьфінале турніру Караліне Плішкавай. Такім чынам, Уільямс будзе займаць 11-е месца.

На Australian Open Сабаленка, праўда, выбыла ў трэцім раўндзе.