Урад вызначыў, якія дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы

16.01.2019 / 15:11

Дакумент уступае ў сілу з 1 лютага 2019 года. Рашэнні, якія прынятыя да гэтага аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, павінны быць перагледжаны на працягу шасці месяцаў, паведамляецца на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

pravo.by

Прызнаць сям'ю такой могуць па шэрагу крытэраў:

— злоўжыванне сваімі правамі або жорсткае абыходжанне з дзіцем, калі гэта стварае небяспеку для яго жыцця або здароўя;

— амаральны лад жыцця бацькоў;

— незадавальненне бацькамі асноўных жыццёвых патрэбаў дзяцей (яго пакідаюць без ежы, перашкаджаюць атрыманню ім агульнай базавай адукацыі, сістэматычна не выконваюць рэкамендацыі па дыягностыцы, лячэнні і рэабілітацыі медработнікамі);

- неналежны нагляд за паводзінамі дзіцяці і яго ладам жыцця, з-за чаго ён можа здзейсніць правапарушэнні.