Вікторыя Азаранка вылецела з Australian Open у першым раўндзе

15.01.2019 / 09:47

wtatennis.com

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выбыла з адзіночнага разраду Australian Open, прайграўшы ў першым раўдзе немцы Лаўры Зігемунд 7:6, 4:6, 2:6.

Вікторыя, што выйгравала турнір у 2012 і 2013 гг., упершыню з 2006 года не здолела пераадолець першы раўнд.

Нагадаем, што барацьбу на Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі па тэнісе працягваюць Арына Сабаленка і Аляксандра Сасновіч. Яны згуляюць свае матчы другога кола заўтра.

Вера Лапко таксама пакінула турнір.

У мужчынскім турніры ў другое кола прабіўся Ілля Івашка