Легендарнай дыктарцы Зінаідзе Бандарэнка зрабілі складаную аперацыю

26.12.2018 / 12:33

Фота Волі Афіцэравай

Яна доўжылася некалькі гадзін, піша kp.by.

Зінаідзе Бандарэнка паставілі штучны пратэз сустава на назе. Пра гэта «Камсамолцы» паведаміў журналіст і літаратар Аляксандр Тамковіч, які напісаў біяграфію дыктара «Далягляды Зінаіды Бандарэнка. Мой шлях да Беларусі», што рыхтуецца да выдання.

— Не ўсе ведаюць, што Зінаіда Аляксандраўна на многія падзеі выходзіла толькі пасля ўколу абязбольвальнага. У тым ліку на вялікі канцэрт да 100-годдзя БНР, які прайшоў 25 сакавіка 2018 года ля Вялікага тэатра, — кажа Тамковіч. — Але пра даўно патрэбную аперацыю, па жаданні Зінаіды Бандарэнка, раней не казалі, каб ніхто не звязваў праблемы са здароўем са зборам сродкаў на кнігу.

Зараз сябры, калегі-тэлевізійшчыкі і грамадскія арганізацыі дапамаглі Зінаідзе Аляксандраўне сабраць грошы на імпартны пратэз. Так зорка айчыннага ТБ змагла не стаяць у чарзе, а разлічваць на аперацыю крыху раней.

— Усё прайшло паспяхова. Гэта стала найлепшым падарункам на дзень нараджэння Уладзіміра, сына артысткі, — заўважае Тамковіч.

З зямлянкі на сцэну: жыццё і лёс Зінаіды Бандарэнка