Не мас-маркет: топ убораў на зімовыя святы ад беларускіх дызайнераў ФОТЫ
Калі вы яшчэ не вырашылі, у чым пойдзеце на карпаратыў, на Каляды да сяброў і бацькоў і ў чым сустрэнеце 2019-ты, прапануем звярнуць увагу на некалькі прапаноў ад беларускіх дызайнераў. У дызайнерскім адзенні рызыка таго, што вы сутыкнецеся з калегамі ў такім самым луку, змяншаецца.
19.12.2018 / 18:03
На Новы год можна, нарэшце, надзець усё самае смелае, яркае і бліскучае, на што вы, мабыць, не адважваліся раней, і даць волю фантазіі.
Што ж прапаноўваюць нам для выхаду ў свет айчынныя дызайнеры?
Яркі касцюм з акцэнтам на ўпрыгожанні і аксэсуары ад The Young Clothes
Спадніца з паеткамі і ўніверсальны топ ад WearBigel
Класічная чорная сукенка з акцэнтам і світшот з аленем ад Kashulya.by
Шык і шоўк ад By.theway
Шыкоўныя камбезы ад MUA
Цёплая ўтульная сукенка ад Dofamine Studio
Бліскучае золата ад Кардаш
Аксамітавая раскоша ад ViMi-brand
Для тых, хто любіць спартыўны стыль: брэнд «Холад»
Плісэ ад сясцёр Саланко
Эсклюзіўныя сумкі ад Prutik