«Ток» з Золатавай і Леўшынай: пра «справу БелТА», цэнзуру і агентуру ВІДЭА
«Справа БелТА» стала хіба найвялікшым ударам па беларускіх медыя ў 2018 годзе. Паказальныя ператрусы на офісах і ў кватэрах журналістаў, публікацыя прыватных тэлефонных размоў, суткі на Акрэсціна — усё праз «несанкцыянаваны доступ» да навін дзяржаўнага агенцтва «БелТА».
17.12.2018 / 19:07
Усім абвінавачаным пасля месяцаў бясконцых паходаў да следчых на допыты далі штрафы. Адзіная, з каго абвінавачанні дагэтуль не знятыя, — Марына Золатава, галоўная рэдактарка партала Tut.by. За «бяздзейнасць службовай асобы» ёй пагражае забарона займаць кіруючыя пасады, штраф і да пяці гадоў зняволення.
У новым выпуску праграмы «Ток/Talk» з Адар'яй Гуштын — Марына Золатава і галоўная рэдактарка БелаПАН Ірына Леўшына, з якой апошняй знялі абвінавачанні. Рэдактаркі расказваюць, як адбывалася затрыманне, з кім давялося сядзець на Акрэсціна, разважаюць пра сучасную журналістыку, цэнзуру, прапаганду, агентуру, а таксама гавораць пра асабістае.
Чалавек года па версіі «Нашай Нівы» — Марына Золатава
00:32 — «справа БелТА»: затрыманне
4:45 — самыя моцныя ўражанні ад Акрэсціна
11:51 — пра камін-аўт Дзмітрыя Бобрыка, якога спрабаваў завербаваць КДБ
18:33 — пра стаўленне следчых да «справы БелТА»
21:28 — пра страх і моц
23:10 — як блізкія прынялі сітуацыю
27:46 — каму і навошта была патрэбная «справа БелТА»?
31:11 — пра дзяржаўных журналістаў
34:25 — «справу БелТА» пачалі толькі дзеля таго, каб адсунуць Золатаву і «нармалізаваць» Tut.by?
41:09 — улады могуць закрыць Tut.by?
43:04 — як рэдакцыя БелаПАН перажыла сыход Алеся Ліпая
46:53 — ці спрабуе ўлада кантраляваць Tut.by? Ці ёсць цэнзура?
53:15 — ці з’яўляліся думкі эміграваць?
56:32 — пра пакаленне Z і ўласных дзяцей
1:02:19 — Post Scriptum: конкурс ад Symbal.by на ютубе і NN
Глядзіце папярэднія выпускі:
- «Ток» з Алегам Гайдукевічам: пра геяў, жанчын і Колю Лукашэнку ВІДЭА
- «Я жыву ў той Беларусі, якую паказваюць па БТ». Жорсткі «Ток» з Генадзем Давыдзькам
- «Ток» з мегапапулярнай блогеркай Лерай Яскевіч: Пра галодныя 2000-я, жыццё ў сталіцы і шоу Перліна
- Жорсткі «Ток» з Ганнай Канапацкай: пра Лукашэнку, маскі-шоу і дзяцей за мяжой
- Пра групавы сэкс, наркотыкі і Белсат — гранічна шчырае інтэрв'ю Івана Шылы