Памерла самая старая відэаблогерка ў свеце. Ёй было 107 гадоў

06.12.2018 / 09:55

Фота з фэйсбука

Памерла Мастанама (Mastanamma) — самая ўзроставая відэаблогерка на YouTube. Пра яе смерці паведамляе Indian Express. Ёй было 107 гадоў.

Жанчына на працягу двух гадоў вяла кулінарны блог Country Foods. Мастанама гатавала традыцыйную ежу з мясцовых інгрэдыентаў. Ролікі яе аўтарства збіралі да 15 мільёнаў праглядаў. Усяго канал за два гады набраў больш за 200 мільёнаў праглядаў.

«Самая старая YouTube-блогерка разбурыла ўсе забабоны», — адзначае выданне.