Зорка Балівуда выйшла замуж у вэлюме даўжынёй 23 метры ФОТА

05.12.2018 / 15:17

У мінулую нядзелю 36-гадовая зорка Балівуда Прыянка Чопра выйшла замуж за 25-гадовага амерыканскага спевака Ніка Джонаса. А ў сераду яна апублікавала ў «Інстаграме» фатаграфіі сваёй вясельнай сукенкі.

Сукенка ад Ральфа Ларэна была ўпрыгожана двума мільёнамі ўшытых у яе перламутравых бліскавак, але іх перакрываў вэлюм неймаверных памераў.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

And forever starts now... ❤️ @nickjonas

Публикация от Priyanka Chopra (@priyankachopra)

Ён быў такім вялікім, што яго неслі некалькі дарослых мужчын.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Once upon a fairytale... @nickjonas Link in bio @people

Публикация от Priyanka Chopra (@priyankachopra)

У «Твітары» не прамінулі заўважыць, што вэлюм Меган Маркл у параўнанні з вэлюмам Чопры, проста мініяцюрны — усяго нейкіх пяць метраў у даўжыню.

Чопра — адна з самых высокааплатных акторак Балівуда. У 2000 годзе яна выйграла конкурс «Міс свету» і затым знялася больш чым у 50 індыйскіх фільмах.