12-гадовая беларуска выйграла ў ЗША тэлеконкурс юных кухараў

05.12.2018 / 10:05

Амерыканка Нікі Бідун стала пераможцай другога сезона конкурсу TopChef Junior, які паказваюць на амерыканскім тэлеканале Universal Kids. У Нікі беларускія карані, яе мама нарадзілася ў нашай краіне, піша Tut.by са спасылкай на New York Post.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Thank you everyone who’s been cheering me on the whole season, and to everyone helping me along the (long) bumpy way. Thanks to the culinary dept, my family, friends, the judges, the crew, and of course, the #topchefjrseason2fam. Love you guys so so much! Being the Top Chef Jr Champion means the world to me, and there’s no one I’d rather spend the experience with ‍ Love all you guys so so much!!!! ❤️

Публикация от Nikki Bidun ‍ (@chefnikkib)

У фінале Бідун прыгатавала тры стравы: суп з пельменямі, рагу з рэбраў з фетучыні і хатняй рыкотай, а таксама лімоннае суфле. У выніку яна выйграла 50 тысяч даляраў.

Яе супернікамі былі 12 хлопчыкаў і дзяўчынак ва ўзросце ад 10 да 13 гадоў.

Як адзначае выданне, дзяўчынка пачала дапамагаць бацькам на кухні, калі ёй было два гады. Вузкая кухня, якой карысталася яе сям'я, дазволіла ёй атрымаць вялікую перавагу ў будучыні. «Калі вы можаце гатаваць у тэлефоннай будцы, вы можаце гатаваць у любым месцы», — жартуе Нікі.

Дзяўчынка — адзіная дачка беларускі Вольгі, якая працуе агентам па нерухомасці, і амерыканца Майкла, які робіць у сферы фінансаў. Дарэчы, на YouTube-канале апошняга можна знайсці відэа, як дзяўчынка гатуе пельмені разам з бабуляй у Беларусі.

Гэтыя ўрокі не прайшлі дарма. «Я люблю беларускую ежу - гэта сямейнае. Смак ежы насычаны, шмат смажанага. Але пры гэтым Нью-Ёрк мяне распешчвае, я люблю гатаваць абсалютна ўсё», - прызнавалася дзяўчынка ў адным з інтэрв'ю. Яна ўдакладняла, што гатуе любыя стравы — ад беларускіх да японскіх.

Па словах Нікі, яна не плануе траціць выйграныя грошы і ў будучыні марыць адкрыць свой рэстаран.