Forbes назваў самую ўплывовую жанчыну года

04.12.2018 / 19:29

Самай уплывовай жанчынай 2018 года па версіі часопіса Forbes стала канцлер Нямеччыны Ангела Меркель.

Канцлер Нямеччыны ўтрымлівае першае месца восьмы год запар. Другі радок у гэтым спісе займае прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй, трэцяй па ўплывовасці стала кіраўнік МВФ Крысцін Лагард.

Пяцёрку лідараў замыкаюць генеральны дырэктар General Motors Мэры Бара і старшыня-прэзідэнт кампаніі Fidelity Investments Эбігейл Джонсан.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»