Ганну Красуліну пакуль што не будуць высылаць з Беларусі
29.11.2018 / 21:47
Прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна паведаміла, што яе высылку з Беларусі прыпынілі.
«Патэлефанавалі мне з аддзела па грамадзянстве і міграцыі Маскоўскага раёна, апавясцілі, што раз я скаргу падала, то да атрымання вынікаў яе разгляду мая высылка прыпыненая», — напісала Красуліна.
13 лістапада Ганну Красуліну выклікалі ў РУУС Маскоўскага раёна Мінска, дзе ўручылі апавяшчэнне аб высылцы з Беларусі тэрмінам на адзін год. Пакінуць краіну яна павінна была да 30 лістапада 2018 года.