Зоя Белахвосцік з Купалаўскага стала Народнай артысткай

28.11.2018 / 20:17

Зоя Белахвосцік з Купалаўскага тэатра, вядомая ролямі Паўлінкі, Алены Гарошкі, місіс Сэвідж, каралевы Боны, Аркадзінай і Гараднічыхі, стала народнай артысткай Беларусі, паведамляе старонка тэатра ў фэйсбуку.

Віншуем Зою Белахвосцік з гэтым ганаровым званнем!